Віцебск: затрыманьне за бел-чырвона-белыя сьцягі

2009 2009-11-03T13:15:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciahi_vicebsk.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Некалькі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Віцебску 2 лістпада прайшлі па горадзе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягам стваранай партыі БХД і руху “Маладая Беларусь”.

Самы вялікі сьцяг памерам 2 на 8 мэтраў нёс сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Сяргей Каваленка. Мінакі фатаграфавалі незвычайнае відовішча на мабільныя тэлефоны.
Актывісты прайшлі ад Летняга амфітэатру да ратушы па правым баку вуліцы, потым перайшлі на супрацьлеглы бок і сталі вяртацца да плошчы Свабоды. Недалёка ад будынка гарвыканкаму іх дагнала міліцэйская машына. Сяргея Каваленку і Тараса Сургана, які таксама трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг, міліцыянты затрымалі і завезьлі ў Кастрычніцкі РАУС.

На затрыманых Каваленку і Сургана склалі пратакол за арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванай грамадзкай акцыі. Абодва актывісты ўжо неаднаразова былі асуджаныя за выкарыстаньне бел-чырвона-белых сьцягоў падчас акцый у Віцебску і Гарадку.
Паводле дзяжурнага Кастрычніцкага РАУСу, Сяргея Каваленку і Тараса Сургана на ноч завезлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, іх будуць судзіць.
Пад пільную ўвагу супрацоўнікаў міліцыі трапіла і незалежная журналістка Алена Сьцяпанава. Міліцыянты спынілі яе на бліжэйшым аўтобусным прыпынку, папрасілі паказаць асабістыя рэчы ў торбе, загадалі прад’явіць пашпарт, перапісалі асабістыя дадзеныя і адпусьцілі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international