Выключныя адносіны: сьпецслужбы і апазіцыя

2005 2005-10-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пільная ўвага з боку КГБ да апазіцыянераў не зьяўляецца выключэньнем, а наадварот – ёсьць неабходная ўмова для ўтрыманьня дзеючага ў Беларусі рэжыму, бо што нельга зусім зьнішчыць – таму трэба надаць выключнае значэньне. Вось і атрымліваецца, што ў сьпецслужбаў да апазіцыі выключнае па сваёй важкасьці стаўленьне.

Праца спэцслужбаў у Горадні робіцца ўсё больш заўважнай, паведамляе радыё Свабода.
У Горадні КГБ раней разьмяшчаўся ў двухпавярховым будынку, а цяпер мае побач яшчэ адзін — трохпавярховы, які належаў банку. Гараджане вырашылі, што ў гэтай установе значна пабольшала работы.

Прыкметна, што пасьля “навядзеньня парадкаў” у Саюзе палякаў былі адзначаны некалькі кіраўнікоў КГБ – у Горадні і ў Менску. Актывісты Саюзу палякаў таксама перакананыя: супраць іх дзейнічаюць спэцслужбы. Так прадстаўнікі апазыцыі маюць прыклады праслухоўваньня іхніх размоваў. Аднойчы было дамоўлена па тэлефоне правесьці несанкцыянаваны пікет, калі прыйшлі на дамоўленае месца, там дзяжурылі міліцэйскія патрулі. Дарэчы, месца пікету у абарону газэты “Glos znad Niemna” сёлета журналісты трымалі пад сакрэтам да апошняга моманту, не называючы па тэлефоне. Актывісты, зважаючы на сачэньне, часта адключаюць свае мабільныя тэлефоны, каб нельга было вызначыць іх месцазнаходжаньне.

У судзе над журналістамі газэты “Пагоня” Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам экспэртам па кампутарнай тэхніцы выступаў супрацоўнік КГБ. Гэтая ж служба летась праводзіла ператрус у кватэры цяперашняга палітвязьня Валерыя Леванеўскага, потым у КГБ дапытвалі паплечніка Леванеўскага Аляксандра Васільева.

Тады адбыўся даволі цікавы выпадак: шукаючы месца друку ўлётак, за якія потым пасадзілі Леванеўскага і Васільева, КГБ арыштавала тэхніку ў газэце “День”, якую рэдагаваў Маркевіч. У горадзе тады была група нямецкіх журналістаў, іх цікавілі парушэньні правоў чалавека і свабоды слова. І вось супрацоўнікі КГБ выносяць кампутары з памяшканьня і сутыкаюцца зь нямецкімі журналістамі, якія атрымалі патрэбны матэрыял і нават зрабілі здымкі для сваіх выданьняў.

Тое, што КГБ цікавіцца асобай адзінага кандыдата ад апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах, само сабой зразумела. Андрэй Кусяльчук з каманды Мілінкевіча лічыць: “Каб службы бясьпекі не былі дзяржавай у дзяржаве, каб былі ў прававым поле, мы павінны кантраляваць іх праз грамадзкасьць, праз сродкі масавай інфармацыі. Калі гэтая інфармацыя будзе існаваць, тады ня будуць парушацца службамі бясьпекі правы чалавека”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international