Адказ з вынікамі расследавання парушэння правоў журналістаў згубіўся?

2009 2009-10-30T16:40:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/20090909-13_action.jpg
Фота Хартыя -97

Фота Хартыя -97

Міліцыя заяўляе, што ГУУС Мінгарвыканкама правяло «вычарпальную праверку» па заяве БАЖ, пра вынікі якой журналісцкую арганізацыю нібыта праінфармавалі «ў вызначаным законам парадку». Аднак ніякага ліста пра вынікі праверкі БАЖ не атрымліваў.

Сёння ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала ліст з Галоўнага упраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) Міністэрства ўнутраных спраў у адказ на свой зварот у пракуратуру з нагоды грубых парушэнняў правоў журналістаў 9 і 16 верасня. (Нагадаем, што сталічная пракуратура пераадрасавала зварот БАЖ у пракуратуру Цэнтральнага раёна, а тая, у сваю чаргу, даручыла расследаванне ГУУБ МУС — спецыяльнай службе, закліканай выяўляць і спыняць правапарушэнні, якія здзяйсняюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.)

Начальнік трэцяга ўпраўлення ГУУБ МУС Віталь Кісцерны коратка паведамляе, што зварот БАЖ у пракуратуру г. Мінска «разгледжаны трэцім упраўленем ГУУБ МУС». «Устаноўлена, што па аналагічнай Вашай заяве праведзена вычарпальная праверка ГУУС Мінгарвыканкама, пра вынікі якой Вас паінфармавалі ў вызначаным законам парадку», — гаворыцца ў лісце.

Рэч у тым, што ніякага ліста з ГУУС Мінгарвыканкама журналісцкая арганізацыя не атрымлівала. Хаця ў МУС намесніка старшыні БАЖ Андрэя Бастунца сёння запэўнілі, што адказ быў накіраваны па пошце яшчэ 9 кастрычніка. Цяпер юрысты высвятляюць, як і чаму магло згубіцца такое важнае для журналістаў пасланне.

Нагадаем, што 23 верасня БАЖ накіраваў звароты да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з нагоды перашкодаў, якія міліцыя чыніла журналістам падчас грамадскіх акцый на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Журналісцкая арганізацыя заклікала высокапастаўленае кіраўніцтва сілавікоў «высветліць, хто аддаваў і выконваў загады на стварэнні перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці», а таксама «яшчэ раз давесці да службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што журналісты падчас масавых акцый, як і супрацоўнікі міліцыі, выконваюць свае прафесійныя абавязкі».

Увечары 16 верасня супрацоўнікі праваахоўных органаў з ужываннем фізічнай сілы забаранялі журналістам беларускіх і замежных СМІ фіксаваць падзеі падчас акцыі памяці зніклых 10 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Людзі ў цывільным, якіх даводзілася па 2 чалавекі на кожнага журналіста, груба, з небяспекай пашкодзіць тэхніку і траўмаваць рэпарцёраў, захіналі іх відэа- і фотакамеры, адштурхоўвалі ад аб’ектаў падзей, нягледзячы на наяўнасць у журналістаў рэдакцыйных пасведчанняў.

Амаль тое самае адбывалася і 9 верасня, калі супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі журналістам асвятляць пікет на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць уводу на тэрыторыю Беларусі расійскіх войск — удзельнікаў вайсковых манеўраў «Захад-2009».

 

ЗВАРОТ ДА ПРАКУРОРА Г. МІНСКА МІКАЛАЯ КУЛІКА

ЗВАРОТ ДА МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ АНАТОЛЯ КУЛЯШОВА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international