Як сталіністы знішчылі маю сям’ю

2009 2009-10-29T15:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

72 гады назад, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД – «амерыканкі» былі растраляныя 103 беларускія інтэлектуалы. Літаратары Алесь Дудар, Міхась Чарот, Ізі Харык, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, наркамы асветы Аляксандр Чарнушэвіч і юстыцыі БССР Максім Ляўкоў, рэктар БДУ Анані Дзякаў... Вусцішную праўду і растрэльны спіс у Архіве прэзідэнта РФ за подпісамі Сталіна і Молатава некалькі гадоў назад адшукаў Леанід Маракоў – пляменнік растралянага ў 37-м паэта Валерыя Маракова. Цяпер штогод 29 кастрычніка беларуская грамадскасць адзначае Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Кожны дзесяты

На думку Леаніда Маракова, аўтара шматтомнай энцыклапедыі "Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, медыкі, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi", бальшавікі мэтанакіравана вынішчалі ўвесь цвет беларускай нацыі. "Яны растралялі ці выслалі ў канцлагеры 90% беларускіх літаратараў, 100% святароў, амаль усіх дырэктараў заводаў, кожнага трэцяга настаўніка і інжынера… — кажа Маракоў, які за дзесяць год даследавання сталінізму выдаў два дзесяткі кніг. — Ужо ў 30-я гады працавалі сакрэтныя інстытуты НКВД, якія ўбачылі велізарны патэнцыял у геастановішчы рэспублікі. Таму больш за ўсё яны баяліся незалежнасці Беларусі. Каб гэта не адбылося, яны вынішчылі інтэлектуальны генафонд нацыі, напрацаваны за стагоддзі".

Паводле даных розных даследчыкаў, у малох сталінскіх рэпрэсій трапілі ад 600 тысяч да 1,5 мільёна жыхароў Беларусі. Ледзь не кожны дзесяты! Кожная трэцяя-чацвёртая сям’я!

Сярод іх і радзіна маёй прабабулі — Шчаблоўскія. Няшчаснай Ганне Емяльянаўне заставалася толькі горка плакаць: па сваім гаротным лёсе, мужу-бедаку і шасці рэпрэсаваных братах, якіх яна ўзгадвала да апошніх дзён.
 Калі Сталіна не стала, яна прамовіла: "Дзякуй Богу, гэтаму злыдню прыйшло пакаранне! Няхай гарыць ён у пекле!".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international