Чарговыя адпіскі з МУС

2009 2009-10-28T16:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/090909action02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьбітыя падчас верасьнёўскіх акцыяў моладзевыя актывісты атрымалі адказы з Галоўнага упраўленьня ўласнай бясьпекі МУС.

Аднолькавыя лісты за подпісам начальніка трэцяга ўпраўленьня В.А. Кістэрнага атрымалі Сяргеенка А., Сьцепаненка А., Сергіец М. і Сянчыла А. У іх паведамляецца, што ў межах правядзеньня службовай праверкі “падцьвердзіць альбо абвергнуць довады аб выкарыстаньні фізічнай сілы супрацоўнікамі ПМСП не падаецца магчымым, а довады аб зьнявагах затрыманых не знайшлі свайго аб’ектыўнага падцьверджаньня і абавяргаюцца тлумачэньнямі супрацоўнікаў міліцыі”. Самі ж матэрыялы службовай праверкі накіраваныя ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску для дачы прававой ацэнкі дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, што 9 і 16 верасьня падчас гвалтоўнага разгону мірных дэмакратычных акцыяў многія пацярпелыя ад рук міліцыянтаў ўдзельнікі зьвярталіся са скаргамі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску. Яны прыводзілі факты ўжываньня фізічнай сілы і прасілі правесьці службовую праверку, а таксама прыцягнуць да адказнасьці асабоў, перавысіўшых свае службовыя паўнамоцтвы. Як бачым, гэтыя скаргі пракуратура перанакіравала ў МУС, трэцяе ўпраўленьне якога і праводзіла службовую праверку.

Юрыст ПЦ “Вясна Валянцін Стэфановіч каментуе:

Дзіўна тое, што праверку па скаргам, якія мы дапамагалі пісаць па падзеям 9 і 16 верасьня, праводзіць само Міністэрства ўнутраных справаў, бо Полк міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня (ПМСП) знаходзіцца ў стуктуры МУС. Так атрымліваецца, што яны фактычна правяраюць самі сябе. Зараз будзем чакаць рэагаваньня з пракуратура. Калі яна ў чарговы раз напіша, што факты не знайшлі свайго падцьверджаньня і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмоўлена, я лічу, можа быць на нейкім узроўні нефармальных стасункаў, магчыма, кіраўніцтву ПМСП будзе ўказана на недапушчальнасьць такіх вось дзеяньняў. Акрамя таго, скарга – гэта фіксацыя факта, мы іх можам зьбіраць і потым, напрыклад, накіроўваць у міжнародныя арганізацыі, калі на нацыянальным узроўні нічога для аднаўленьня парушаных правоў не робіцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international