Чым вахторцы не спадабаўся “Дзедзіч”?

2009 2009-10-28T16:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzedzich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 27 кастрычніка ў Берасці былі затрыманыя Іван Стасюк і Настасся Гурына. Міліцыю на моладзевых актывістаў выклікала вахторка інтэрната, у якім яны распаўсюджвалі бюлетэнь “Дзедзіч”.

Супрацоўнікі міліцыі даставілі І.Стасюка і Н.Гурыну ў РАУС Ленінскага раёна Берасця. Праз некаторы час актывістаў вызвалілі без складання пратаколаў.

Iнфармацыйна-аналiтычны бюлетэнь "Дзедзiч" – рэгіянальнае моладзевае выданне, арыентаванае на берасцейскіх студэнтаў. Друкуецца з лютага 2000г. Распаўсюджваецца бясплатна накладам у 299 асобнiкаў. На старонках “Дзедзіча” можна пачытаць артыкулы ад берасцейскіх студэнтаў на любыя цікавыя для моладзі тэмы - культура, гісторыя, экалогія, адпачынак, гумар.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international