Журналістаў запрашаюць на шэраг мерапрыемстваў да гадавіны расстрэлаў 1937 года

2009 2009-10-27T17:09:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

29–30 кастрычніка 1937 года ў Мінску расстралялі больш за сто чалавек — у асноўным прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. З нагоды чарговай гадавіны гэтай «чорнай даты» беларускія гісторыкі запрашаюць журналістаў на шэраг мерапремстваў.

28 кастрычніка ў 17.00 у офісе Партыі БНФ адбудецца прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

29 кастрычніка Грамадская ініцыятыва «Мемарыял» ладзіць прэс-тур па Мінску і наваколлі (Лошыца, Трасцянец, Курапаты).

Асабліва арганізатары запрашаюць журналістаў друкаваных СМІ, фота- і тэлекарэспандэнтаў.

Збор на Кальварыйскіх могілках у 12.00. Апошняе мерапрыемства адбудзецца ў 18.00 ва ўрочышчы Курапаты.

Таксама 29 кастрычніка ў 16.00 у Курапатах адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага знаку на месцы пахавання, дзе ў 1988 годзе пры раскопках былі знойдзеныя парэшткі людзей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international