Сьмяротны прысуд Жуку не адменены

2009 2009-10-27T17:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду РБ пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Калінковіча разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Андрэя Жука. На паседжаньні выступілі два адвакаты. Яны прывялі аргументы, якія зьмякчаюць віну падсуднага і назвалі вынесены прысуд занадта жорсткім, несуразьмерным зьдзейсьненаму злачынству. Таксама адвакаты выступілі супраць выкарыстаньня сьмяротнай кары як выключнай меры пакараньня, адзначыўшы той факт, што ў цывілізаваных краінах яно даўно не прымяняецца і разглядаецца як помста. У сваёй прамове А.Жук прызнаў сваю віну, аднак прасіў суд зьмягчыць пакараньне і замяніць сьмяротны прысуд на пазбаўленьне волі.

 

Судовая калегія не ўлічыла прыведзеныя довады адвакатаў і пакінула вынесены Менскім абласным судом сьмяротны прысуд у сіле.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international