"Дзяды" дазволілі

2009 2009-10-27T13:37:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2008dz7.jpg

Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі з нагоды дня памінання продкаў "Дзяды". Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, шэсце пачнецца 1 лістапада ў 10.30 каля Менскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці. Яго ўдзельнікі накіруюцца да ўрочышча Курапаты, дзе адбудзецца мітынг. Час правядзення акцыі — з 10.30 да 17.00.

Дэманстранты пройдуць па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі. У 15.00 павінен адбыцца мемарыяльны мітынг на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, дзе, па розных ацэнках, у гады сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя ад 30.000 да 200.000 чалавек.

Прадстаўнікі КХП-БНФ таксама падавалі заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу ў Лошыцкім яры, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей. Папкоў паведаміў: "Гэтае шэсце мы плануем арганізаваць 8 лістапада. Заяўка была адпраўлена ў гарвыканкам, аднак адказу на яе пакуль няма".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international