Уік-энд па-берасцейску альбо Мая міліцыя мяне зьбівае?

2009 2009-10-27T17:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы факт бесчалавечага абыходжаньня з грамадзянамі  з боку супрацоўнікаў міліцыі Берасьця пры выкананьні імі сваіх службовых абавязкаў не застаўся па-за ўвагай мясцовых праваабаронцаў. А сутнасьць справы ў наступным.

Брат і сястра Андрэй і Святлана Аўгусціновічы, разам з сяброўкай, вырашылі правесьці нядзельны вечар у бары гатэлю “Інтурыст” у Берасьці. Аднак, паколькі іх не задаволіла абстаноўка, скіраваліся да выхаду. Тут і надарыўся канфлікт з ахоўнікам, які без дай прычыны прымяніў фізічную сілу ў дачыненьні да іхняй сяброўкі Кацярыны. Абураны такімі дзеяньнямі ахоўніка, Андрэй Аўгусціновіч неадкладна выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі усім праехаць для разбіральніцтва ў аддзяленьне міліцыі. У Ленінскім РАУСе Андрэй заявіў, што збіраецца напісаць заяву на дзеяньні ахоўніка гатэлю. Аднак рэакцыя супрацоўніка міліцыя была нечаканай: ён загадаў зьмясціць Андрэя ў камеру, а дзяўчат адпусьціць. Калі ж абураная такім стаўленьнем сястра Аўгусціновіча запатрабавала тлумачэньняў, яе таксама зьмясцілі ў камеру. Яна стала стукаць у дзверы, пасьля чаго некалькі міліцыянтаў вывелі дзяўчыну ў калідор, дзе доўга зьневажалі, а затым, апрануўшы на рукі кайданкі і брудна лаючыся, кінулі на падлогу, зьвязалі вяроўкамі ногі і рукі. У гэтых варварскіх дзеяньнях прымалі ўдзел усе супрацоўнікі, якія на той момант знаходзіліся ў дзяжурнай часьці.  Хвілін праз 15 яе адвялі назад у камеру. Затым прыйшла чарга Андрэя. З ім распраўляліся больш жорстка: зьвязалі за спінаю рукі і ногі разам, з дапамогаю кайданкоў паднялі ўверх і ў такім стане прывязалі да дзвярэй камеры. Гэта працягвалася некалькі разоў. Нарэшце загадаўшы затрыманым маўчаць, адвялі ў камеры да раніцы.

У панядзелак, 12 кастрычніка, супрацоўнікі Ленінскага РАУСу склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні, абвінаваціўшы Аўгусціновічаў у лаянцы і дробным хуліганстве і адвезлі іх у суд. Аднак суддзя вярнуў пратаколы на дапрацоўку,  а брата і сястру вызваліў з-пад варты.

Праз дзень Аўгусціновічы зьвярнуліся ў службу судмедэкспертызы Берасьця, якая зафіксавала лёгкія цялесныя пашкоджаньні.

А на грубыя дзеяньні супрацоўнікаў Ленінскага РАУСу была пададзеная скарга ў Пракуратуру Брэскай вобласьці, у якой пацярпелыя запатрабавалі правесьці пракурорскую праверку па факту катаваньняў і ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, якія пры выкананьні службовых абавязкаў прычынілі фізічныя і маральныя пакуты. Пацярпелыя Аўгусціновічы спадзяюцца таксама, што будзе спыненая распачатая супраць іх адміністратыўная справа.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international