Першы відэаролік па праблеме “193.1”

2009 2009-10-26T12:07:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg

 

Асамблея выпусьціла відэаролік “Людзі маюць права”, у якім закранаецца праблема абмежаваньня свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Героі шасьціхвіліннага сюжэта – неабыякавыя людзі, якім ня ўсё адно, што адбываецца ў краіне. Іх жыцьцёвыя міні-гісторыі разбаўленыя кадрамі з масавых маніфэстацыяў, акцыямі грамадзкіх актывістаў і Кангрэсам Асамблеі НДА. Ёсьць у роліку і антыгероі – асобы, чыя хата заўжды з краю. Але такія, як сьцьвярджаюць аўтары роліка, -- у меншасьці.

“Стаміўшыся змагацца з кожным паасобку, дзяржава вырашыла падвесьці падмурак пад рэпрэсіўныя дзеяньні супраць грамадзянскай супольнасьці”, -- распавядае голас за кадрам. І гэтаму голасу можна верыць, бо ад 2006 году ў Беларусі дзейнічае абсурдны артыкул 193.1 КК. За дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі можна атрымаць да двух гадоў пазбаўленьня волі. Пры жаданьні праваахоўнікаў у лік злачынцаў можна аднесьці каго заўгодна: і бабцяў-зьбіральніцаў грыбоў, і нават Дзядоў Марозаў.
 
Паглядзець ролік можна на сайце кампаніі: http://193.belngo.info

Даведка. Мэта кампаніі “Стоп 193.1”, што была распачатая Асамблеяй НДА Беларусі  – скасаваньне артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На бягучы момант да ініцыятывы далучыліся дзясяткі беларускіх і замежных аб’яднаньняў. Сярод мерапрыемстваў у межах кампаніі -- тэматычныя заявы да дзяржаўных інстытуцыяў і пракуратуры, звароты замежных арганізацыяў да беларускіх парлямэнтароў, дзе выказваецца занепакоенасьць існаваньнем артыкула193.1, хэпэнінгі і г.д.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international