Масавая дактыласкапія ў Менску: чым цяпер запалохваюць грамадзянаў?

2009 2009-10-23T16:34:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adbitki.jpg

Юрысты БХК наведалі Ваенны камісарыят Фрунзенскага раёна і праназіралі за працэдурай масавай дактыласкапіі.

У будынку камісарыята праваабаронцы тлумачылі грамадзянам, што ў іх выпадку працэдура дактыласкапавання з’яўляецца добраахвотнай і за адмову «адкатываць пальчыкі» яны не панясуць адказнасці. «На жаль, нашыя намаганні аказаліся марнымі, - адзначаюць праваабаронцы. - Людзі занадта запалоханыя. Напрыклад, у чарзе хадзіў слых, што тых, хто не здаў адбіткі, не будуць пускаць за мяжу».

Праваабаронцы выявілі парушэнні ў працы супрацоўнікаў Фрунзенскага РУУС і камісарыята, якія праводзілі дактыласкапію. Грамадзянам не тлумачылі, на якой падставе яны выкліканыя, падставы для адабрання адбіткаў пальцаў, права адмовіцца ад дактыласкапавання. Ніхто не патрабаваў ад грамадзянаў пісьмовых заяваў пра добраахвотную згоду на праходжанне працэдуры дактыласкапічнай рэгістрацыі. Між тым, паводле закону дзяржаўная дактыласкапічная рэгістрацыя праводзіцца органамі ўнутраных справаў па пісьмовай заяве грамадзянаў па месцы іх жыхарства або знаходжання. 

БХК звярнуўся ў пракуратуру Фрунзенскага раёна Мінска з просьбай правесці праверку па фактах гэтых парушэнняў і адрэагаваць належным чынам.

Атмасфера, якая панавала ў камісарыяце, - на відэа.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international