Вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” пачалі абскарджваць дзеяньні Менгарвыканкаму ў Гаспадарчым судзе Менску.

2005 2005-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пастар і адміністратар царквы “Новае жыцьцё” наведалі Менскі гаспадарчы суд з мэтай адмяніць рашэньне гарадзкіх уладаў аб пераводзе храма вернікаў з прыватнай уласнасьці ў дзяржаўную.
Праблемы з гарадзкімі ўладамі пачаліся пасьля прыняцьця новай рэдакцыі Закону аб рэлігіях. Потым і новы адміністрацыйны кодэкс даў падставы прыцягваць вернікаў да адміністрацыйнай адказнасьці за правядзеньне набажэнства без дазволу ўладаў. Паколькі царква не мае магчымасьці скарыстаць адрас будынку для рэгістрацыі ў Мін'юсце, яе могуць ліквідаваць.

Адміністратара царквы Васіля Юрэвіча тройчы судзілі за арганізацыю набажэнства без санкцыі ўладаў. Яго аштрафавалі на 6 000 даляраў. Васіль Юрэвіч упэўнены, што галоўнай мэтай уладаў зьяўляецца ліквідацыя пратэстанцкай царквы, якая налічвае больш за тысячу вернікаў: “Я лічу, што праблема не ў самім будынку, а ў палітыцы, якую праводзіць улада. Насамрэч, улады ўжо зьліквідавалі дзьве пратэстанцкія царквы і хоча зьнішчыць і нашу. Усе гэтыя суды, пратаколы сьведчаць аб тым, што ўлады імкнуцца стварыць нам імідж нейкіх злачынцаў. Што тычыцца нашага будынку, то мы яго не аддамо. Я лічу, што дзеяньні гарадзкіх чыноўнікаў абсалютна незаконныя. У цывілізаваных краінах гэта нонсэнс, каб адабраць прыватны будынак у царквы і перадаць яго дзяржаве.”

Нягледзячы на судовы перасьлед, вернікі наладзілі штодзённыя дзяжурствы ў храме. Яны не пакідаюць свой будынак, каб яго не захапілі ў іх адсутнасьць. Калі суд прыме рашэньне аб пераводзе будынку з уласнай у дзяржаўную маёмасьць, судовыя выканаўцы забяруць яго гвалтоўным чынам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international