3 лютага гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці прыняў рашэнне спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць Рамуальда Улана, заснавальніка "Новой газеты Сморгони". Гэтае рашэнне можа прывесці да прыпынення выхаду адной з самых стабільных недзяржаўных газет у Беларусі. Рамуальд Улан мае 10 дзён, каб яго абскардзіць.

2003 2003-02-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каментуючы рашэнне суда, віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначыў, што яно супярэчыць прынцыпам права і стварае вельмі небяспечны прэцэдэнт, які развязвае рукі мясцовай уладзе.

Канфлікт паміж Смаргонскім райвыканкамам, зыск якога задаволіў Гродзенскі суд, і заснавальнікам газеты узнік пасля таго, як цягам апошніх двух год Улан безвынікова спрабаваў пашырыць свой бізнес і зарэгістраваць два новыя выданні -- "Новую газету Островца" і "Новую газету Ошмян". Смаргонскі райвыканкам двойчы адмовіўся ўзгадніць размяшчэнне рэдакцый гэтых газет, што зрабіла немагчымым іх рэгістрацыю. У снежні 2001 году і траўні 2002 гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці прызнаў гэтыя адмовы няпраўнымі. Аднак і пасля гэтага звароты прадпрымальніка ў райвыканкам не прынеслі плёну. У лістападзе 2002 г., падчас чарговага судовага разгляду канфлікту, Смаргонскі райвыканкам ініцыяваў сустрэчны зыск аб спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка. У якасці абгрунтавання заявы былі названыя парушэнні падаткавага заканадаўства ў 2000 і 2002 г., два папярэджанні пракуратуры ў 2000 г., а таксама парушэнні заканадаўства аб ахове працы і норм пажарнай бяспекі ў 2002 годзе.

Рамуальд Улан мае намер абскардзіць вынесены сёння прысуд у касацыйным парадку.

Прэс-служба ГА "БАЖ"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international