Праваабаронца Сяргей Гоўша напамінае МЗС РБ пра іх абавязкі

2009 2009-10-22T13:59:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша накіраваў паўторную заяву ў Міністэрства замежных спраў РБ, каб выказаць нязгоду  з высновай   МЗС аб тым, што Факультатыўны пратакол не накладае на дзяржаву абавязкаў па выкананні  рэкамендацый Камітэта па правах чалавека ААН.

У сваёй заяве праваабаронца  напамінае МЗС,   што рашэнні Камітэта носяць абавязковы характар. Аб чым сведчыць артыкул 61 Канстытуцыі РБ, дзе сказана, што ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, якія ратыфікаваны РБ, кожны мае права  звяртацца  ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі чалавек не знайшоў абароны ў нацыянальнай прававой сістэме. Па ўніверсальнаму міжнароднаму праву, дзяржава-удзельнік той  ці іншай міжнароднай дамовы абавязана яе добрасумленна выконваць. Гэта замацавана арт.26 Венскай канвенцыі, удзельнікам якой з’яўляецца і РБ.

А таксама праваабаронца ўказвае МЗС на парушэнне імі Закона “Аб звароце грамадзян”. МЗС павінна было ці накіраваць яго першую заяву ў адпаведны орган, ці патлумачыць, куды патрэбна звярнуцца. Таму ён просіць даць поўны адказ  па сутнасці  справы.

Нагадаем, што Сяргей Гоўша  звярнуўся да МЗС  з пытаннем наконт невыканання дзяржавай рашэнняў Камітэта па правах чалавека адносна рэгістрацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international