Парушэньні перапісу на Гарадзеншчыне

2009 2009-10-22T11:25:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/perapis.jpg

У Горадні  пераспісчыкі адказы грамадзянаў у перапісныя лісты пішуць алоўкам. Мясцовыя актывісты БХД упэўненыя, гэта робіцца дзеля магчымасці сфальсіфікаваць вынікі перапісі адносна пытання роднай мовы.

Як паведаміў прэсавай службе “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікалай Баўсюк, перапісчыкі алоўкам запаўняюць усе дадзеныя, ды яшчэ падказваюць, як канкрэтна адказваць на пытанне пра родную мову. 

- Трэба адказваць, што родныя мовы у вас две – руская і беларуская, сказалі перапісчыкі маёй жонцы. Ды яшчэ я шмат з кім размаўляў наконт перапісі – паўсюль, куды прыходзілі перапісчыкі, была тая ж сітуацыя: пісалі алоўкам і падказвалі “правільныя” адказы, - сказаў Мікалай Баўсюк. 

Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД упэўнены, што ўсё гэта робіцца з мэтай сфальсіфікаваць вынікі перапісі. 

- Потым ручкай запішуць у нашыя лісты тое, што ім трэба, таму пытанне аб магчымай фальсіфікацыі трэба падымаць цяпер, а таксама забараняць перапісчыкам запаўняць лісты алоўкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international