Шведскія дэпутаты далучыліся да кампаніі “Стоп 193.1!”

2009 2009-10-22T15:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”. Швэдзкія парлямэнтары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні прыняцьця рашэньня па санкцыях супраць шэрагу службовых беларускіх асобаў. 

Прадстаўнічка Хрысьціянскае дэмакратыі Анэлі Энаксан (Annelie Enochson), а таксама дзьве дэпутаткі з Лібэральнай Народнай Партыі Сэсілія Вігстрём (Cecilia Wigström) і Брыгіта Ольсон (Birgitta Ohlsson) падтрымалі кампанію “Стоп 193.1!”. Парлямэнтары накіравалі звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем аб скасаваньні крымінальнага артыкула, які робіць немагчымым нармальнае функцыянаваньне грамадзянскага сэктара ў прынцыпе. Дэпутаты Рыксдага сыгналізуюць афіцыйнаму Менску, што валодаюць поўнай і аб’ектыўнай інфармацыяй пра сапраўдную сытуацыю ў сфэры свабоды асацыяцыяў у Беларусі. 

Выканаўчая дырэктарка Асамблеі НДА і каардынатар кампаніі Алёна Валынец выказвае ўдзячнасьць швэдзкім палітыкам за салідарную пазыцыю і пасьлядоўнасьць у адстойваньні правоў чалавека ў Беларусі. “На жаль, беларускія ўлады ня надта сьпяшаюцца давесьці шчырасьць сваіх намераў аб скасаваньні артыкула 193.1 КК. Унутры Беларусі мы маем даволі вузкае кола рычагоў уплыву на ўлады, таму міжнародная падтрымка і ціск павялічваюць шансы на магчымасьць зьменаў”, -- зазначыла Алёна Валынец. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international