Актывіста апазіцыі збілі міліцыянеры

2009 2009-10-22T09:19:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuczun.jpg

Супрацоўнікі Мастоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў збілі актывіста партыі “Грамада”(БСДГ) Зміцера Кучуна.Бягучым часам законнасць дзеяння міліцыянтаў правярае пракуратура.


Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў спрабавалі абвінаваціць Зміцера Кучуна ў непадпарадкаванні законным патрабаванням і дробным хуліганстве, але Суд Мастоўскага раёна накіраваў справу ў пракуратуру, якая павінна праверыць законнасць дзеяння міліцыянераў, паводзіны якіх апазіцыянер называе бандыцкімі:

- Я атрымаў некалькі ўдараў ззаду па галаве, пасля чаго чацвёра міліцыянтаў павалілі мяне на зямлю і пачалі біць нагамі.Мне складана назваць гэтых людзей супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў-у маім уяўленні гэта проста бандыты.

Збіццё Зміцера Кучуна адбывалася на вачах яго жонкі. Пасля ўбачанага жанчына была  вымушана звярнуцца за дапамогай медыкаў- у яе пачаліся праблемы з сэрцам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international