Свабода друку ў Беларусі: лепшая за Расею, горшая за Ірак

2009 2009-10-20T16:42:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/repartery_bez_mezhau.jpg

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы. Беларусь заняла ў ім 151-е месца з 175.

Упершыню, пачынаючы з 2002 году, колькасьць краінаў Эўропы, якія займаюць першыя радкі ў рэйтынгу свабоды друку, скарацілася ў параўнаньні з папярэднімі гадамі. Пятнаццаць краінаў зь першай дваццаткі — краіны «старога кантынэнту». У 2008 годзе такіх краінаў было 18.

Сярод іх пераважная большасьць — 11 краінаў — удзельніцы Эўразьвязу. Першыя месцы дзеляць Данія, Фінляндыя, Ірляндыя. Яшчэ адна краіна Эўразьвязу — Баўгарыя, якая ўступіла туды ў 2007 годзе, працягвае спад і займае цяпер 68-е месца (летась — 59-е). Істотна — да 44-га месца — упала і Славаччына. Гэта зьвязана зь некаторымі законамі, якія істотна абмяжоўваюць свабоду прэсы, і ў прыватнасьці з законам, які дазваляе дзяржаве ўмешваццца ў дзейнасьць мас-мэдыяў.

Сьпіс 175 краінаў замыкае Эрытрэя.

Самымі рэпрэсіўнымі краінамі постсавецкага рэгіёну застаюцца Ўзбэкістан (160) і Туркмэністан (173). Гэта краіны, у якіх так і не адбыліся сур'ёзныя зьмены, там надалей пануе цэнзура і гвалт супраць журналістаў.

Расея займае 153¬яе месца. У параўнаньні зь мінулым годам сытуацыя ў гэтай краіне пагоршылася і яна апусьцілася на 12 пунктаў, упершыню апынуўшыся ў сьпісе ніжэй за Беларусь. Праз тры гады пасьля забойства Ганны Паліткоўскай, забойствы журналістаў і праваабаронцаў, гвалт у дачыненьні да журналістаў у рэгіёнах працягваюцца. Вяртаньне забароненых тэмаў, цэнзуры, беспакаранасьць, якая пануе ў дачыненьні да забойцаў журналістаў « гэтым таксама тлумачыцца тое, што Расея займае такое нізкае месца.

Беларусь, нягледзячы на маленькае “паляпшэньне” (з 154-га месца на 151-ае) надалей застаецца ў зоне краінаў зь енсвабодным друкам. Адноснае паляпшэньне сытуацыі зьвязанае з заявамі Менску аб адноснай і асьцярожнай лібэралізацыі сваіх дачыненьняў з прэсай у рамках адноўленага дыялёгу з Эўразьвязам.
Аднак, нягледзячы на “сімвалічныя і разрозненыя дзеянні” з боку ўладаў, Беларусь па-ранейшаму не выконвае міжнародныя стандарты ў галіне СМІ. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы міжнароднай місіі праваабаронцаў, якія наведалі Беларусь 20—24 верасня. Справаздача падрыхтаваная для структур Эўразьвязу напярэдадні разгляду пытаньня пра часткова прыпыненыя санкцыі да беларускіх чыноўнікаў.

Беларусь і яе суседзі ў рэйтынгу свабоды друку арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” (у дужках – месца ў рэйтынгу 2008 году)

 

10. Літва (16)

13. Латвія (7)

37. Польшча (47)

89. Украіна (87)

151. Беларусь (154)

153. Расея (141)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international