Арыгінальны погляд на праблему смяротнага пакарання (фота)

2009 2009-10-20T17:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_kampanii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары творчага конкурсу ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” прапануюць вашай увазе працы пераможцаў у намінацыі “Арыгінальны погляд” - міні-тэорыю матэматыка Міхася Булавацкага і графіку праграміста, дызайнера Сяргея Дзядзюля.

Сяргей Дзядзюль, праграміст і дызайнер з Менску, вельмі арыгінальна, на думку журы конкурсу, адлюстраваў у графічных выявах праблему каштоўнасці чалавечага жыцця.

“Праца гэтая гэтая выканая вельмі проста, але вельмі кранальна. Калі я убачыла графіку Сяргея, зразумела, што кожны чалавек можа зрабіць свой унёсак у праваабарончы рух. І такія працы, сапраўды, могуць паспрыяць таму, каб не было смяротнага пакарання ў нашай краіне”, - адзначыла намеснік старшыні РПГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт" Таццяна Гацура падчас цырымоніі ўзнагароды.

Пераможца падзяліўся сваім стаўленнем да праблемы і распавёў пра ідэю свайго твору.

“Я лічу, што дзяржава не мусіць вырашаць, жыць чалавеку ці не. Я за адмену смяротнага пакарання, бо сілай нельга вырашыць тыя праблемы, якія ёсць у нашым грамадстве, - сказаў Сяргей Дзядзюль. - Сваёй графікай я хацеў зачапіць людзей, якія не знаходзяцца ў актыўнай грамадскай пазіцыі, не задумваюцца пра праблему смяротнага пакарання. Спадзяюся, што мне гэта ўдалося”.

Матэматык, настаўнік вышэйшай катэгорыі з Магілёву Міхась Булавацкі прапанаваў доказы таго, што “Наяўнасць смяротнага пакарання ў дзяржаве зніжае маральнасць дзяржавы” ў выглядзе тэарэмы.

“Я не чакаў, што мая праца стане прызёрам, бо яна пісалася паўжартам, напэўна. Праўда, на такую тэму не пажартуешь моцна. Як даказаць тэарэму на тэму смяротнага пакарання? Пастаноўка пытання ўжо дзіўная. Але няхай будзе і матэматычны доказ таго, што смяротнае пакаранне – гэта няправільна”, - адзначыў Міхась Булавацкі, атрымаўшы ўзнагароду.

Але, калі на пачатку свайго выступу спадар Булавацкі трымаў жартаўлівы тон, то ў далейшых разважаннях у яго ў вачах з’явіліся слёзы: 

“Я аднойчы неяк задумаўся пра чалавека, які выконвае смяротны прысуд. Нехта загадаў, а некаму трэба гэта зрабіць - ці стрэльнуць, ці ўвесці ін’екцыю. Выконваючы смяротны прысуд, чалавек так ці інакш парушае Хрыстовы запавет. Як бы не апраўдваў гэта высокай маральнасцю, маўляў, злачынцу нейкага забіваеш, ты ўсё роўна забіваеш, забіваеш божае стварэнне. Ты сам патрапляеш у лік такіх жа забойцаў, як і той, каго ты забіваеш”.

“Мяне вельмі ўразіла гэтая праца. Асабіста я да такога дадумацца не змог бы. Бо я не матэматык і, увогуле, тэарэмы і формулы мяне палохалі з дзяцінства. У гэтай тэарэме адлюстравана, якім чынам смяротнае пакаранне ўплывае на маральнасць грамадства і на маральнасць людзей. Сапраўды такая ўзаемасувязь ёсць, што часта пацвярджаецца. Да прыкладу, у тых краінах, дзе быў уведзены мараторый, у той жа Літве, назіралася нават зніжэнне колькасці цяжкіх злачынстваў. Адмена смяротнага пакарання сапраўды ўплывае на грамадства, робіць яго больш гуманным, напэўна”, - сказаў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас віншавання пераможцы.

 

Графіка Сяргея Дзядзюля: 1, 2

 

Міні-тэорыя Міхася Булавацкага

 

Сяргей Дзядзюль
Валянцін Стэфановіч віншуе Міхася Булавацкага

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international