Польскія журналісты заклікаюць спыніць дыктатуру ў Беларусі

2005 2005-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“ Беларуская апазыцыя супраць Лукашэнкі” — так называлася апошняя паласа дзесяткаў мясцовых газэтаў, якія выйшлі ў Польшчы на мінулым тыдні. Гэтую акцыю, прысьвечаную сытуацыі ў Беларусі, арганізавала Польскае таварыства мясцовай прэсы.

Каля пяцідзесяці мясцовых выданьняў Польшчы надрукавалі здымкі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналістаў, фота з мітынгаў, якія жорстка падаўляюцца міліцыяй. Быў зьмешчаны таксама і заклік вядомых эўрапейскіх палітыкаў Вацлава Гавэла, Мэры Робінсан, Фрэдэрыка дэ Клерка да грамадзянаў Эўразьвязу, у якім ёсьць і такія радкі: “Адзінаццаць гадоў у Беларусі кіруе Аляксандар Лукашэнка, для якога ўлада азначае штодзённае парушэньне правоў чалавека і грамадзяніна, арышты і зьнішчэньне іншадумцаў і журналістаў, а таксама падман людзей з дапамогай падкантрольных дзяржаўных СМІ. Мы ўпэўнены, што трэба выкарыстоўваць кожную магчымасьць, каб разьбіць мур абыякавасьці і няздольнасьці з боку дэмакратычных дзяржаваў супрацьстаяць постсавецкаму аўтакрату і ягонаму атачэньню, і не дазволіць ім цалкам зьнішчыць незалежныя ініцыятывы ў Беларусі”.

Польскае таварыства мясцовай прэсы зьбіраецца і надалей рабіць падобныя акцыі, каб прыцягнуць ўвагу грамадзкасьці да падзеяў у Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international