21 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Палітвязьні”

2009 2009-10-19T12:41:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выйшла ў свет кніга “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах”, падрыхтаваная з удзелам Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У зборніку змешчаны інтэрвію і публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, героямі твораў зьяўляюцца асобы, прыцягнутыя ў мінулым годзе да крымінальнай адказнасці за сваю грамадска-палітычную дзейнасць ці погляды. Гэта – Аляксандр Здзвіжкоў, Кася Салаўёва, Сяргей Парсюкевіч, Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Міхаіл Крываў, Аляксей Бондар, Тацяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Уладзімір Сяргееў, Арцём Дубскі, Антон Койпіш, Павал Вінаградаў, Міхаіл Субач, Максім Дашук, Аляксандр Баразенка.  

Прэзентацыя кнігі “Палітвязьні” адбудзецца 21 кастрычніка ў 16.00 у памяшканні Управы Партыі БНФ па адрасу: г. Менск, пр-т Машэрава, 8. Таксама будзе абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі на сучасным этапе.

Запрашаем ахвотных прыняць ўдзел у мерапрыемстве.

Даведкі па тэлефоне 8-029 687 51 29

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international