Акцыю салідарнасьці разагналі па адпрацаваным сцэнары

2009 2009-10-16T18:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/act03.jpg
фота belapan.com

фота belapan.com

Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы доўжылася літаральна дзьве хвіліны.

Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся спэцназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі некалькі дзясяткаў спэцназаўцаў у форме, большая частка якіх была “крапавымі барэтамі”.

Пад’ехаді два аўтобусы і людзей за некалькі сэкундаў пазакідвалі ў іх.

Анатоль Лябедзька і яшчэ некалькі актывістаў селі на брук, але іх схапілі й таксама зацягнулі ў аўтобус.

Спэцназаўцы адмыслова не давалі здымаць фотакарэспандэнтам. Да кожнага журналіста былі прыстаўленыя адзін-два байцы, якія рэагавалі нават на мабільныя тэлефоны ў руках — закрывалі іх сваімі целамі.

Яны ня толькі не давалі здымаць, але й штурхалі журналістаў.

У такіх умовах фатакоры здымалі разгон акцыі, ухіляючыся, наколькі гэта было магчыма, падскокваючы, зьверху.

Сярод затрыманых — лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч, актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Павал Юхневіч, Паліна Дзьякава і яшчэ некалькі актывістаў моладзевых арганізацый.

Затрыманых удзельнікаў акцыі адвозілі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

фота belapan.com
фота belapan.com
фота belapan.com
фота belapan.com
фота belapan.com
фота belapan.com
фота belapan.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international