viasna on patreon

Васіль Юзэпчук падае прэзідэнту прашэнне аб памілаванні

2009 2009-10-16T19:42:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/juzepchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка адвакат Васіля Юзэпчука падрыхтаваў хадайніцтва аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асуджаны да смяротнага пакарання  просіць захаваць яму жыццё, паколькі магчыма, што ў будучым могуць з’явіцца абставіны, якія пацвердзяць яго невінаватасць. Калі ж прысуд будзе выкананы, то, у выпадку выяўлення памылкі, выправіць яе будзе немагчыма.

Беларускія праваабаронцы таксама выказваюць сваю занепакоенасць тым, што прысуд у дачыненні да Юзэпчука ў хуткім часе можа быць выкананы.

- Безумоўна, мы спадзяемся на аб’ектыўны, бесстаронні разгляд справы, паколькі ідзе гаворка пра найвышэйшую каштоўнасць - жыццё чалавека. Мы спадзяемся, што Камісія па пытаннях памілавання прыкладзе фактычныя намаганні ў накірунку адмены ў Беларусі смяротнага пакарання ў прынцыпе і такім першым крокам можна будзе разглядаць станоўчае рашэнне на хадайніцтва Васіля Юзэпчука аб памілаванні», - адзначае юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч

 

Даведка:

Згодна з артыкулам 84 (п.19) Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт “ажыццяўляе памілаванне асуджаных”. Асобы, асуджаныя да смяротнага пакарання, могуць звярнуцца з хадайнітвам да прэзідэнта на працягу дзесяці сутак з дня атрымання копіі прысуду ці касацыйнага азначэння. Прэзідэнт таксама разглядае матэрыялы ў адносінах да асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання, якія не хадайнічаюць аб памілаванні. Справы ўсіх асуджаных да выключнай меры пакарання раглядаюцца першапачаткова Камісіяй па пытаннях памілавання, затым перадаюцца прэзідэнту для прыняцця канчатковага рашэння. Указы аб памілаванні і адхіленні хадайніцтваў аб памілаванні падпісваюцца асабіста прэзідэнтам. Памілаванне асуджаных ажыццяўляецца ў выглядзе замены смяротнага пакарання пажыццёвым зняволеннем.

У дакладзе “Смяротнае пакаранне ў рэгіёне АБСЕ. Даведачны дакумент 2008 году” адзначаецца, што паводле прадстаўленай дзяржавай у АБСЕ інфармацыі, у 2008 годзе замена смяротных прысудаў на больш мягкае пакаранне ў адносінах да асуджаных па працэдуры памілавання ў Беларусі не прымянялася.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства