Пачатак салідарнасьці супраць рэжыму пакладзены

2005 2005-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі правялі 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Гэтую акцыю актыўна падтрымалі ў шмат якіх беларускіх гарадах - Горадні, Берасці, Віцебску, Гомлі, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Пінску, Полацку, Лідзе, Слоніме, Жодзіне, Оршы, а таксама ва ўсіх раёнах Менска. У некаторых дамах у цэнтры Менска і ў мікрараёнах Уручча, Малінаўке, Шабанах, Паўднёвым Захадзе і Сухарава пагаслі амаль усе вокны. Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў розных кропках планеты. Свечы свабоды былі запаленыя ў ЗША, Канадзе, Нідэрландах, Германіі, Швецыі, Польшчы, Украіне, Расіі і іншых краінах.

Ірына Красоўская, жонка зніклага бізнэсоўца і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы помнім” заявіла: "Усе мы запалілі свечку свабоды. Гэта быў добры час, каб ціха, без мітусні прыгадаць усіх, каго сёння няма з намі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Добры час, каб падумаць аб будучыні нашай краіны. Я думаю, што Дзень салідарнасці - гэта вельмі добрая нагода для кожнага чалавека, каб яшчэ раз падумаць аб тым, чаго ён хоча для сабе, для сваіх дзяцей, для сваёй краіны. Я атрымала шмат паведамленняў і тэлефанаванняў ад людзей з розных краінаў - Грузіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, ЗША, Германіі, Бельгіі, іншых краін. Сёння зранку, калі я даведалася, што адбылося ў Беларусі, аб падтрымке гэтай акцыі розўнымі краінамі, у мяне з’явіліся адчуванні радасці і хвалявання, якія ўзнікаюць толькі тады, калі адчуваеш вялікую падтрымку, калі разумееш, што ты маеш рацыю, што шмат хто думае як ты і салідарны з табою. Я думаю, гэта толькі пачатак. Мы будзем працягваць акцыі салідарнасці. І кожная з іх дадасць нам прыхільнікаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international