МЗС: Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН выконваць неабавязкова

2009 2009-10-16T13:24:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mzs.jpg

Такі адказ атрымаў праваабаронца з Баранавіч  Сяргей Гоўша на свой запыт у Міністэрства замежных спраў РБ. Адказ падпісаны намеснікам міністра МЗС  Алейнікам. Акрамя таго, намеснік міністра  паведаміў, што абарона  правоў грамадзян РБ на ўнутрыдзяржаўным узроўні  ўваходзіць у кампетэнцыю іншых дзяржаўных органаў РБ.  

Сяргей Гоўша прасіў адказаць, чаму не выконваецца рашэнне Камітэта па правах чалавека ад 2007.07.27, чаму дзяржавай парушана і да   гэтага часу не ўзноўлена яго, Гоўшы,   права на свабоду асацыяцый Па словах Гоўшы, згодна закону, калі гэта не тычыцца МЗС, то яны павінны былі толькі ўказаць, да каго звярнуцца. Праваабаронца будзе рыхтаваць новы зварот  у МЗС , каб паведалі, куды іменна звяртацца, каб пытанне вырашылася станоўча.

Праваабаронца Сяргей Гоўша быў адным з заснавальнікаў   скасаванага ўладамі ў 2004 годзе праваабарончага цэнтра “Вясна”. Па рашэнню Камітэта рэспубліцы Беларусь было рэкамендавана аднавіць рэгістрацыю арганізацыі і выплаціць кампенсацыю за незаконнае скасаванне  рэгістрацыі. Камітэт прасіў дзяржаву-удзельніцу апублікаваць ягоныя меркаванні. Ні адно з рашэнняў Камітэта дзяржавай выканана не было.

                                                                                         

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international