13 кастрычніка лідэра Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру

2005 2005-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Беларусі ўзяла тлумачэньні у лідэра Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з нагоды яго заяваў наконт выступу Аляксандра Лукашэнкі на верасьнёўскім зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў.

Аляксандр Ярашук паведаміў Радыё Свабода: “Мне прад’яўлена прэтэнзія, што я пашыраю інфармацыю, якая не знаходзіла свайго пацьверджаньня ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі аб тым, што прэзыдэнт Лукашэнка, выступаючы 20 верасьня на зьезьдзе ФПБ, даваў даручэньні адпаведным асобам, маюцца на ўвазе старшыня канцэрну “Белнафтахім” Браніслаў Сівы і старшыня ФПБ Леанід Козік, пра тое, што трэба пакласьці канец незалежнаму прафсаюзнаму руху. Пыталіся, адкуль я ўзяў гэтую інфармацыю і ці магу пацьвердзіць яе”.

Ярашук не выключае магчымага перасьледу з боку праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international