16 кастрычніка - Дзень салідарнасці

2009 2009-10-15T18:30:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/solidarnosty_16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка 2005 году прайшоў першы Дзень салідарнасці. Тады дзесяткі тысячаў нашых суайчыннікаў запалілі ў сваіх дамах свечкі з мэтай прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў нашай краіне. На працягу чатырох год 16 чысла кожнага месяца беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку палітвязняў і сем'яў зніклых грамадскіх дзеячоў. За гэты час наша салідарнасць і ціск на рэжым з боку дэмакратычных краінаў свету дапамаглі вызваленню з-за кратаў многіх актывістаў апазіцыі.

Нажаль, галоўная мэта дзён салідарнасці да гэтага часу не дасягнутая. У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, за кратамі застаюцца вязні сумлення Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Арцём Дубскі. Разганяюцца мірныя вулічныя акцыі апазіцыі. Улады ўжываюць новыя формы ізаляцыі маладзёжных актывістаў - гвалтоўны прызыў у войска і хатні арышт.

Адзінае, чаго па-ранейшаму баіцца дыктатура, - гэта наша салідарнасць. Толькі яе дэманстрацыя праз вулічныя акцыі можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў, як гэта ўжо было раней.

Мы заклікаем усіх неабыякавых беларусаў у Дзень салідарнасці 16 кастрычніка а 18.00 выйсці на Кастрычніцкую плошчу Мінска з партрэтамі беларускіх вязняў сумлення і звярнуцца да ўладаў з патрабаваннем пачаць рэальную лібералізацыю ў краіне, якая магчымая толькі пры спыненні палітычных рэпрэсіяў і вызваленні палітвязняў.

Свабоду палітвязням! Не - палітычным рэпрэсіям!

Яўген Афнагель, каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь",
Зміцер Дашкевіч, старшыня "Маладога Фронту",
Андрэй Крэчка, старшыня "Моладзі БНФ",
Анатоль Лябедзька, кіраўнік Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства