Міністэрства юстыцыі вярнула БХД дзяржпошліну за нездзейсненую рэгістрацыю партыі

2009 2009-10-15T18:02:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Адной з падставаў для адмаўлення судом у рэгістрацыі БХД была бюракратычная блытаніна. Дзяржпошліна была ўплочаная правільна, але не па віне БХД залічаная не на патрэбны рахунак.

- Паколькі нас не зарэгістравалі, мы вырашылі не дарыць грошы дзяржаве і звярнуліся ў  Міністэрства юстыцыі з тым, каб уплочаную дзяржпошліну нам вярнулі.

Пасля двух тыдняў разгледжання мы атрымалі ад Мінюста станоўчы адказ і падатковая інспекцыя пералічыла на рахунак БХД тыя 1 мільён 750 тысячаў рублёў, - паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, 31 кастрычніка БХД праводзіць паўторны ўстаноўчы з’езд і зноў будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international