Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу пагражаюць зьняволеньнем да сямі гадоў і канфіскацыяй маёмасьці.

2005 2005-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалаю Аўтуховічу пагражаюць зьняволеньнем за ўхіленьне ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Аўтуховіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на тэрыторыі гарадзенскай турмы, куды яго даставілі 14 кастрычніка позна ўвечары.

Паводле адваката Надзеі Станкевіч, справы аб ухіленьні ад уплаты падаткаў адносна прадпрымальнікаў сёньня вельмі распаўсюджаная зьява. Аднак што датычыць Мікалая Аўтуховіча, усё адбылося вельмі хутка: 14 кастрычніка яго спачатку прызналі падазраваных па справе, а неўзабаве — абвінавачаным.

Справа супраць яго распачата паводле другой часткі артыкула 243 Крымінальнага кодэксу, што датычыць ухіленьня ад уплаты падаткаў і збораў, якое нанесла страты ў асабліва буйным памеры. Прадпрымальніку налічылі не заплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў — за два гады пасьля выхаду прэзыдэнцкага ўказу N4 — ад 1 траўня 2003 году — да 1 жніўня сёлета. Гэта — больш за 26 тысяч базавых адзінак. За гэта Мікалаю Аўтуховічу пагражае пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня, магчыма з канфіскацыяй маёмасьці.

У калектыве сярод кіроўцаў таксовак аб арышце Аўтуховіча яшчэ ня ўсе ведаюць, але для ўсіх гэта нечаканасьць. Не чакаў крымінальнай справы супраць сябе і арышту таксама сам Мікалай Аўтуховіч, ён лічыць, што яго па сутнасьці заманілі.

“Папрасілі азнаёміцца з актам экспэртызы і прад’явілі абвінавачаньне, гэта значыцца, падманулі, будзем так казаць”, -- пасьпеў сказаць перад арыштам “Радыё Свабода” Мікалай Аўтуховіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international