Баранавіцкія праваабаронцы скардзяцца ў пракуратуру

2009 2009-10-15T13:52:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкія праваабаронцы намагаюцца праз праваахоўныя органы спыніць ганебную практыку забароны масавых мерапрыемстваў мясцовымі  ўладамі. Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца   падрыхтавалі заяву ў пракуратуру Баранавіцкага раёна з нагоды чарговай адмовы ў пікеце.

Па словах Сяргея Гоўшы, яны абураны самой формай адказу: “ваша заява аб правядзенні пікету ў горадзе Баранавічы не адпавядае дзейсным нарматыўным актам”. У  сваёй заяве ў пракуратуру праваабаронцы звяртаюць увагу, што ім зусім не паведамлена, у чым справа, які нарматыўны акт яны парушылі. Таксама ўказваюць пра  парушэнне тэрміну адказу. Згодна закона, адказ павінен быў прыйсці за 5 дзён да правядзення мерапрыемства, а прыйшоў за 2 дні. Калі б нават і быў дазвол, то не хапіла б часу на падрыхтоўку пікету,  для таго, каб паведаміць у прэсу і г.д.

За дазволам на пікет праваабаронцы звярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам 24 верасня бягучага года. Мэтай пікетавання было прыцягненне ўвагі грамадскасці і ўладаў да праблемы смяротнага пакарання ў краіне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international