Замежныя СМІ пра Беларусь: 2-9 кастрычніка

2009 2009-10-10T13:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg

За мінулы год беларускім урадам быў зроблены шэраг крокаў з пазітыўным сігналам. На вельмі высокім узроўні неаднаразова сцвярджалася, што на гэтым не будзе пастаўлена кропка. З пункту гледжання ЕС падобныя абяцанні яшчэ не ў дастатковай ступені выкананы. Пачаўся працэс пэўнага расчаравання. ЕС, безумоўна, падтрымае Беларусь, калі рэформы будуць працягнутыя. Вырашальнае значэнне пры гэтым будзе мець гатоўнасць Беларусі сапраўды выконваць розныя неабходныя «хатнія заданні» па мадэрнізацыі і рэфармаванню краіны... Калі гэта адбудзецца, то крэдыты еўрапейскіх фінансавых інстытутаў пойдуць услед за гэтым амаль аўтаматычна.

«Reuter» (Вялікабрытанія)


Ва ўмовах аўтарытарнага прэсінгу, калі тэма геяў выкарыстоўваецца Лукашэнкам для «кампраметацыі» дэмакратаў у вачах гамафобных мас, ад дэмакратаў і праваабаронцаў патрабуецца вялікая палітычная мужнасць, каб выступаць з талерантных пазіцый падтрымкі гомасексуалістаў. Засылаць на мітынгі апазіцыі пафарбаваных мужчынаў, каб затым Бацька распавядаў па тэлебачанні пра «блакітны» колер яго крытыкаў, ёсць універсальны і знаёмы прыём не толькі беларускіх спецслужбаў. Але тым дзіўней, што менавіта мінскія апазіцыйныя палітыкі аказаліся ў гэтых умовах (мяркуючы па прадстаўніцтву ў зале) больш мужнымі за расійскіх калегаў з ліку «дэмакратаў». Іх на канферэнцыі (Мінская канферэнцыя па праблемах сексуальных меншасцяў 26.09.09) было нашмат больш, чым магла б сабраць аналагічная маскоўская сустрэча.

«Gayrussia» (Расія)

Захад пляскае ў далоні, калі Расія і Беларусь спрабуюць душыць адна адну. Аднак Захаду наўрад ці быў бы выгодны варыянт, пры якім Расія перастала б даваць Беларусі грошы. Гэта цукерка Еўропе цяпер не па кішэні з-за эканамічнага становішча. Таму нічога катастрафічнага ў цяперашняй сітуацыі пакуль няма. Хутчэй, у тым, што адбываецца, бачыцца працяг летняй палемікі, якая рэцыдывам выявілася на глебе таго, што перагаворны працэс не ідзе.

«РБК» (Расія)

Першае, што відавочна — Лукашэнка апошнім часам знаходзіцца ў істэрычным стане, кідаючыся то ад Расіі ў бок Еўрасаюза, то зноў у бок Расіі. Можна гэта прааналізаваць падрабязна, але не мае сэнсу марнаваць час: Бацька то падлізваецца да Захаду і крытыкуе РФ, то ўдзельнічае ў ваенных перамовах, то тэлефануе, то «кідае слухаўку». Калі палітык узроўню прэзідэнта еўрапейскай краіны распавядае пра тое, як ён «кідае слухаўку» падчас гутаркі з Пуціным, гэта азначае, што ён не бачыць сваіх палітычных перспектыў у будучыні (ці перспектыў свайго суразмоўцы). Адсюль выснова — Аляксандр Лукашэнка ведае ці бачыць тое, чаго не бачым ці не ведаем мы з вамі. Напрыклад, яму паведамілі, што дні Уладзіміра Пуціна ў рангу нацыянальнага лідэра і на пасадзе прэм’ера палічаны. Ці яму намякнулі, што прэзідэнт Мядзведзяў чакае ад яго дапамогі ў «барацьбе» з «канкурэнтам» на хуткіх выбарах у 2012 годзе.

«Комментарии» (Расія)

Чым больш дрымучая краіна, тым больш шанцаў у сына правадыра самому стаць правадыром. У Аляксандра Лукашэнкі, напрыклад, адзін сын — дарадчык прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, а самы малодшы, пяцігадовы, прымае разам з бацькам парады і ваенныя вучэнні. Зразумела, высокапастаўленае дзіця стамілася ад гульняў дарослых вакол яго, што прадэманстравала на мінулым тыдні і нашаму прэзідэнту.

«Огонек» (Расія)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international