Мясцовыя ўлады перашкаджаюць рэгістрацыі «Мар’інагорскай газеты»

2009 2009-10-15T13:16:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pressing.jpg

Прыватны прадпрымальнік з Мар'інай Горкі (Пухавіцкі раён Мінскай вобл.) пад ціскам раённых уладаў скасаваў дамову арэнды з рэдакцыяй «Мар’інагорскай газеты», якая 2 кастрычніка накіравала ў Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю.

Пра гэта распавяла прэс-службе ГА «БАЖ» Вольга Кульчанка — заснавальніца і дырэктарка прыватнага выдавецкага прадпрыемства «Тэлеграф-інфа» — юрыдычнай асобы, якая выступае рэдакцыяй газеты.

Арэндадаўца патэлефанаваў раніцай 14 кастрычніка і паведаміў, што Пухавіцкі райвыканкам прымусіў яго скасаваць дамову з прычыны «неплацёжаздольнасці» арандатараў. Сапраўды, тэрмін аплаты за памяшканне скончыўся яшчэ 10 кастрычніка, але гаспадар, паводле вуснай дамоўленасці, быў не супраць пачакаць яшчэ некалькі дзён. Тым не менш, пад ціскам мясцовай адміністрацыі ён саступіў: апошнімі тыднямі на прадпрымальніка абрынуліся праверкі санстанцыі, пажарнікаў, яго выклікалі на размову ў ідэалагічны аддзел райвыканкама, тэлефанавалі з КДБ з пытаннямі «навошта яму гэта трэба» і г.д.

У дакументах на рэгістрацыю выданне заяўлена як грамадска-палітычнае. Да гэтага на працягу года «Мар’інагорская газета» выходзіла як маланакладнае выданне (299 асобнікаў) фарматам А3 на 16-і палосах. Паводле Вольгі Кульчанкі, газета не абмінала вострых тэм.

Яшчэ ўлетку электронную паштовую скрыню «Мар’інагорскай газеты» ўзламалі. Высветліўшы асобы выдаўцоў, спецслужбы пачалі актыўна цікавіцца іх дзейнасцю — Сцяпана Кульчанку, які з'яўляецца галоўным рэдактарам выдання, некалькі разоў выклікалі на размовы ў КДБ.

Цяпер выданне, дакументы якога ўжо амаль паўмесяца разглядае Мінінфармацыі, раптоўна пазбавілі юрыдычнага адрасу. (Усяго на разгляд адводзіцца месяц). Кульчанкі тэрмінова шукаюць новы юрыдычны адрас. «Тэрытарыяльнае знаходжанне зараз не так ужо і важна. Галоўнае — працягнуць працэс рэгістрацыі газеты», — падкрэслівае Вольга Кульчанка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international