Конкурс на лепшы прынт па тэме “Цішоткі вольных беларусаў”

2009 2009-10-14T15:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cishotka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі? Прапануем творча адказаць на гэтае пытанне ў выглядзе ДЫЗАЙНЕРСКАГА ПРЫНТА. 

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.

Толькі памятайце - Ваш прынт павінен стаць сапраўдным адлюстраваннем вольнасці і здаровага патрыятызму маладых беларусаў. 

Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by мы прымаем распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.

Усе конкурсныя працы будуць змешчаны на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by

Пераможцы конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні за першае, другое і трэцяе месца ў памеры 400, 300 і 200 тыс. бел. рублёў адпаведна.

Плануецца, што лепшыя працы разам складуць невялікую выставу ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37а).

 

Усе ўдзельнікі конкурса па распрацоўцы малюнкаў пасля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.

Патрабаванні да прац:

·        кожны малюнак павінен быць пазначаны наступным чынам: Імя і прозвішча Назва Размяшчэнне (Перад ці Спіна);

·        разам з малюнкам АБАВЯЗКОВА пазначце імя, прозвішча, узрост, паштовы адрас для перасылкі цішоткі, e-mail, тэлефон.

Тэхнічныя патрабаванні да прынтоў:

·        вектарная графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў Corel Draw 12 (*.cdr), Adobe Illustrator 12 CE (*.ai), FreeHand 10 (*.eps), версіі дадаткаў могуць быць і ранейшымі;

·        растравая графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd);

·        толькі ў выключных выпадках прымаюцца працы ў іншых фарматах: (*.png), (*.gif), (*.jpeg);

·        макет павінен быць выкананы ў маштабе 1:1 (памер вёрсткі павінен адпавядаць памеру для далейшага друку на цішотцы).

 

Журы конкурсу:

Вольга Кузміч - каардынатар творчага сеціўнага рэсурсу Generation.bY;

Vinsent - рэп-выканаўца;

Валярына (Валерыя Кустава) - паэт, літаратар, перакладчык;

Юрась Губарэвіч - палітык, намеснік старшыні Руху “За свабоду”;

Глеб Лабадзенка - журналіст, пісьменнік.

Дасылаючы працы на конкурс, удзельнік аўтаматычна пацвярджае права на далейшае выкарыстанне прынта ў межах кампаніі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international