Мікіце Сасіму адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы на амонаўцаў

2005 2005-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Міліцыя Цэнтральнага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу супраць амонаўцаў, якія 16 верасьня зьбілі актывіста моладзевага руху “Зубр” Мікіту Сасіма. Мікіта быў затрыманы падчас вулічнай акцыі ў гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага і зьбіты па дарозе ў пастарунак.

У шпіталі яму паставілі дыягназ “страсаньне мозгу ў выніку траўмы галавы”. Паказаньні Сасіма былі запісаныя сьледчым Цэнтральнага РАУС, але справы там вырашылі не распачынаць. Мікіта Сасім ужо заявіў, што будзе скардзіцца далей, пакуль ягоную заяву не задаволяць.

У ліпені пры падобных абставінах, падчас вулічнай акцыі, амонаўцамі была зьбітая Сьвятлана Завадзкая, якая пратэставала супраць замаруджваньня сьледзтва аб выкраданьні яе мужа, апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Крымінальная справа на амонаўца, які зьбіў Сьвятлану Завадзкую, дагэтуль не заведзеная.

Мікіта Самім, а таксама вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп і лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы помнім” Ірына Красоўская прапанавалі правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Яны заклікалі беларусаў на знак салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 хвілінаў сьвятло ў сваёй кватэры і паставіць на падаконьнік запаленую сьвечку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international