Штраф актывісту з Мазыра адменены

2009 2009-10-08T13:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nazdra.jpg
Павел Наздра

Павел Наздра

Гомельскі абласны суд спыніў справу супраць актывіста Руху "За Свабоду" Паўла Наздры з прычыны яе нязначнасці.

У верасні з ініцыятывы Мазырскага ваенкамату раённы судздзя Дзьмітры Мазай аштрафаваў спадара Наздру на 105 тысяч рублёў за парушэнне правілаў вайсковага ўліку. Падставай паслужыў адміністрацыйны пратакол ваенкамату аб тым, што радавы запасу Наздра нібыта не паведаміў у ваенкамат пра сваё новае месца працы. Гэта было ўжо другое аналягічнае пакаранне спадара Наздры за так званае парушэнне правілаў вайсковага ўліку. Іншых такіх выпадкаў пакарання ў Мазыры ня ведаюць.

У войску Павал Наздра служыў дзесяць гадоў таму. Цяперашнія прэтэнзіі ваенкамату актывіст наўпрост зьвязвае з актыўнай грамадзкай і праваабарончай дзейнасьцю:

“Я ўжо даўно адслужыў. Нават ваенкамат прызнаў мяне ня прыдатным да вайсковай службы на падставе мэдычнай камісіі, якую я праходзіў яшчэ раз. Але вайскоўцы чапляюцца да мяне, як раней НКВД чапляўся да людзей. Гэта проста форма палітыяных рэпрэсіяў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international