У Беларускім ліцэі пачаўся новы навучальны год

2009 2009-10-13T13:39:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/licejkolasa.jpg

12 кастрычніка ў Мінску ў былым Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа пачаўся новы навучальны год.

Выступаючы перад навучэнцамі, іх бацькамі і настаўнікамі, дырэктар ліцэя Ўладзімір Колас паведаміў, што сёлета ў снежні навучальная ўстанова будзе адзначаць сваё 20-годдзе. Падчас святкавання пройдзе навуковая канферэнцыя і адбудзецца тэатральная пастаноўка. Будзе таксама зняты дакументальна-публіцыстычны фільм "Распавядзі мне пра мяне", у ім прымуць удзел беларускія і польскія ліцэісты, а таксама нямецкія гімназісты.

Па словах намесніка дырэктара ліцэя Лявона Баршчэўскага, у цяперашніх беларускіх умовах узрастае актуальнасць дзейнасці ліцэя, бо "ў краіне фактычна знішчана ліцэйска-гімназічная адукацыя і ўсе навучальныя ўстановы гэтага тыпу пераведзеныя ў статус звычайных школ, хоць і захавалі свае ранейшыя назвы".

Як нагадвае БелаПАН, за 20 гадоў існавання Беларускі ліцэй прайшоў шлях ад нядзельнай навучальнай установы пазакласнага тыпу да Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа з філіяламі ва ўсіх абласцях краіны. У 2003 годзе ліцэй быў зачынены ўладамі. Нягледзячы на гэта, установа працягвае працаваць у неафіцыйным статусе Беларускага гуманітарнага ліцэя. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы па месцы жыхарства і здаюць іспыты экстэрнам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international