Інфармацыя аб катаваньнях удзельнікаў мірных акцый накіраваная міжнародным арганізацыям

2009 2009-10-13T17:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo-fidh-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па фактах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ўдзельнікамі мірных акцый 9 і 16 верасня 2009 года ў Менску правабрарончы цэнтр “Вясна” праводзіў збор інфармацыі і аказваў юрыдычную дапамогу пацярпелым ад незаконных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі. Юрыстамі было падрыхтавана 6 скаргаў на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска, а таксама апытаньне некалькіх непасрэдных сведак катаваньняў.  

Сабраны праваабарончым цэнтрам “Вясна” фактычны матэрыял 12 кастрычніка быў накіраваны ў Міжнародную федэрацыю правоў чалавека (FIDH) , якая праз свайго прадстаўніка ў Жэневе перадасьць адпаведную інфармацыю ў міжнародныя арганізацыі – OMCT (Міжнародная арганізацыя супраць катаваньняў) а таксама ў Камітэт супраць катаваньняў ААН для адпаведнага міжнароднага рэагаваньня.

На працягу апошніх некалькіх гадоў органы пракуратуры не давалі належнай прававой ацэнкі і адмаўлялі ва ўзбуджэньні крымінальных спраў ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў МУС, якія перавышалі свае паўнамоцтвы ў адносінах да затрыманых удзельнікаў палітычных маніфестацый. Зараз праваабаронцы спадзяюцца, што гэтыя факты не застануцца па-за ўвагай не толькі міжнародных арганізацый, але і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Нагадаем, што ПЦ “Вясна” двойчы рыхтаваў альтэрнатыўныя даклады ў Камітэт па катаваньнях ААН аб выкананьні Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць  катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня.

Тут прыводзяцца тэксты скаргаў і апытанняў грамадзянаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international