Лагойскіх міліцыянтаў вінавацяць у катаванні падследнага

2009 2009-10-12T12:53:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg

Пракуратура Лагойскага раёна пачала крымінальную справу на двух супрацоўнікаў міліцыі мясцовага РАЎС. Як паведамляе інтэрнэт-газета "Ежедневник", міліцыянтаў вінавацяць у тым, што яны ўжывалі катаванні да падазраванага ў здзяйсненні злачынства грамадзяніна.

 

Паводле папярэдніх звестак, прапаршчык і сяржант Лагойскага РАУС 11 жніўня 2009 года даставілі ў ізалятар часавага ўтрымання раней неаднаразова судзімага мясцовага жыхара. Яго падазравалі ў злачынстве. Каб атрымаць ад яго прызнанне, супрацоўнікі міліцыі пачалі жорстка яго збіваць.

Як пазней пацвердзіла судова-медыцынская экспертыза, у затрыманага было мноства цяжкіх целавых пашкоджанняў, і яму спатрэбілася медыцынская дапамога.

Пракуратура Лагойшчыны пачала крымінальную справу, вінаватым пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international