У Бярозе – акцыя ў падтрымку беларускай мовы

2009 2009-10-10T18:21:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_mova.jpg

На вуліцах Бярозы грамадскія актывісты распачалі акцыю “Назаві беларускую мову роднай і хатняй!” Гэта звязана з пытаннем у анкеце пра родную мову пад час перапісу Таму што упершыню побач з пытаннем  - родная мова – у дужках удакладняецца: мова, засвоенная першай у раннім  дзяцінстве. Актывісты лічаць падводным камнем  такое удакладненне.

Праваабаронцы, сябры ТБМ і КХП-БНФ раздаюць грамадзянам улёткі з зваротам незалежнага грамадства з нагоды перапісу насельніцтва. Акцыя будзе доўжыцца да 14 кастрычніка, як паведаміла аб гэтым старшыня КХП-БНФ у Бярозе Галіна Кавалевіч. Па словах Кавалевіч, мэта акцыі: напомніць людзям, што ад таго, як пазначаць яны ў анкеце родную і хатнюю мову беларускай, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.

На вуліцах Бярозы адказы былі рознымі, але значная большасць лічыць роднай мовай беларускую, А вось хатняй  - 50 на 50.

Актывісты, якія парупіліся аб надрукаванні ўлётак за асабістыя сродкі, упэўнены, што іх праца недарэмная. Несумненна, знёмствы з зваротам, падпісаным выбітнымі асобамі  Беларусі, павялічыць колькасць людзей, якія назавуць у адказах пад час перапісу роднай і хатняй беларускую мову.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international