Прадпрымальніца заплаціць за гігіену сотні мільёнаў

2009 2009-10-09T14:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rynak1.jpg

Вышэйшы гаспадарчы суд сёньня пацьвердзіў рашэньне Віцебскага абласнога суду аб ускладаньні штрафу на аршанскую прадпрымальніцу Жану Бохан.

Жанчыну аштрафавалі на 160 мільёнаў рублёў, а таксама канфіскавалі тавар на мільён рублёў за працу без пасьведчаньня аб гігіенічнай рэгістрацыі. Жана Бохан кажа, што шматлікія кантрольныя органы цягам двух год не патрабавалі такога пасьведчаньня.

Лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заяўляе, што сёньня прадпрымальнікі цалкам безабаронныя перад кантрольнымі органамі. А здарэньне ў Воршы сьведчыць пра тое, што адсутнасьць адзінага доўгатэрміновага заканадаўства аб прадпрымальніцтве дае магчымасьць уладам штодзённа ўжываць супраць прадпрымальнікаў жорсткія карныя акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international