Газэту "Салігорск Плюс" ня хочуць рэгістраваць

2009 2009-10-05T17:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала рэгіянальную газэту "Салігорск Плюс". Выдавецкаму прадпрымству "Мая правінцыя" былі вернуты ўсе дакумэнты, пададзеныя для рэгістрацыі выданьня.

інінфармацыі да апошняга моманту цягнула з адказам і ў рэшце вынайшла арыгінальны адказ: не адмаўляць у рэгістрацыі, але ж і не рэгістраваць. Дакумэнты былі вернутыя заяўніку на падставе таго, што паводле Дэкрэта Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №1 "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадараньня" ад 16 студня 2009 году "зьдзяйсьненьне вытворчай дзейнасьці ў жылым памяшканьні, якое зьяўляецца месцам знаходжаньня прыватнага прадпрыемства, не дазваляецца".

Дырэктар "Маёй правінцыі" Уладзімер Шыла так пракамэнтаваў гэту сытуацыю сайту САЛІГОРСК.org:
- Разумееце, улады ведаюць дзе трэба баяцца. Салігорск гэта не Глыбокае і ня Горкі. Неабходны сур'ёзныя прычыны, каб дазволіць існаваньне тут незалежнага выданьня. Тым ня менш пакуль усе перадумовы для рэгістрацыі газэты ёсьць. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня заўвагі міністэрства інфармацыі зьяўляюцца абсалютна беспадстаўнымі. Аб чым мы і напісалі ў зваротным лісьце. Да таго ж для рэгістрацыі і існаваньня шэрагу іншых выданьняў гэткая акалічнасьць не зьяўлялася і не зьяўляецца перашкодай. Будзем спадзявацца на лепшае. Тым больш, па вялікім рахунку, улады мусяць быць самі зацікаўлены ў існаваньні незалежнай прэсы, бо для любой дзяржавы свабодная прэса гэта несумнеўны плюс.

Як паведамілі нашаму сайту юрысты, указаная Міністэрствам інфармацыі прычына вяртаньня заявы не ўваходзіць у той пералік, якім можна было б гэткае вяртаньне абгрунтаваць. Да таго ж ў форме Пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі ў якасьці адрасу павінна ўказвацца месца знаходжаньня юрыдычнай асобы, а ня месца фактычнага знаходжаньня калектыву рэдакцыі. Больш таго, разьмяшчэньне калектыву рэдакцыі і ажыцьцяўленьне вытворчай дзейнасьці можа ажыцьцяўляцца юрыдычнай асобай увогуле па некалькіх адрасах з заключэньнем адпаведных дамоў арэнды. Акрамя гэтага на Міністэрства інфармацыі нават ня ўскладзена функцыя ажыцьцяўленьня кантролю за выкананьнем адпаведнага пункту Палажэньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадараньня.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international