У Полацку некаторыя ўчастковыя камісіі сфармаваныя “цалкам пад кандыдата” – 100 % сяброў камісіі зьяўляюцца падначаленымі кандыдатаў у дэпутаты.

2003 2003-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра шляхі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў у Полацку паведаміў у Праваабарончы цэнтр “Вясна” Валеры Шчукін – вядомы журналіст, праваабаронца, кандыдат у дэпутаты Полацкага гарадзкога Савету дэпутатаў.

Акруга №1.
Балатуецца генеральны дырэктар ВА “Шкловалакно” Б. Сівый. 19 сяброў участковай камісіі (100 %) зьяўляюцца ягонымі падначаленымі.
Акруга №2.
Балатуецца дырэктар гандлёва-эканамічнага каледжу Е. Буевіч. 10 сяброў камісіі (58%) ягоныя падначаленыя.
Акруга №8.
Балатуецца ўпраўляючы будаўніча-мантажнага трэсту №22 В. Кляймёнаў. 18 сяброў камісіі (95%) ягоныя падначаленыя.
Акруга №10.
Балатуюцца:
1. Дырэктар аграрна-эканамічнага калкджу В. Дзюба. 9 сяброў камісіі (47%), уключаючы намесьніка старшыні і сакратара камісіі – ягоныя падначаленыя.
2. Дырэктар педкаледжу Т. Палушкіна. 5 сяброў камісіі (26%0 яе падначаленыя.
3. Праваабаронца В. Шчукін.

У Полацку праінгнараваная норма арт. 35 Выбарчага кодэксу, якая надзяляе правам працоўныя калектывы вылучаць у выбарчую камісію толькі па аднаму прадстаўніку. Так, 15 участковых выбарчых камісіяў -- №№ 1, 5, 8, 12, 16, 19, 21, 24, 28, 29, 31, 32, 34, 35 – ад 75 да 100 % укамплектаваныя прадстаўнікамі адной арганізацыі. У адну і тую ж камісію зацьверджаныя прадстаўнікі ад аднаго калектыву, аформленыя ад структурных падразьдзяленьняў арганізацыяў. Таксама вылучаных у камісію супрацоўнікаў аднаго працоўнага калектыву абавязвалі зьбіраць подпісы грамадзянаў, якія пражываюць на выбарчым участку, каб уключыць у камісію “шляхам збору подпісаў” ад грамадзянаў. Але сутнасьць стварэньня камісіяў ад гэтага не зьмяняецца.
У астатніх 20 участковых выбарчых камісіяў -- №№ 2, 3, 4, 6, 7, 9, 10, 11, 13, 14, 15,17, 20, 22, 23, 25, 26, 27, 30, 33 – прадстаўнікі аднаго працоўнага калектыву складаюць ад 30 да 65 %.

Такім чынам, праігнараваны прынцып шырокай прадстаўнічасьці грамадзкасьці падчас фармаваньня ўчастковых камісіяў. В. Шчукін накіраваў заяву адносна парушэньня выбарчага заканадаўства ў Савет міністраў і Цэнтральную камісію Республікі Беларусь, у якой патрабуе скасаваць рашэньне Полацкага гарвыканкаму аб фармаваньні ўчастковых камісіяў і ўтварыць камісіі з ужо працуючых 637 прадстаўнікоў арганізацыяў і грамадзянаў, але накіраваць іх па месцы жыхарства, паколькі дзейнічаючыя камісіі сфармаваныя па месцы працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international