Цэнтральны райсуд сталіцы перагледзіць справу Алеся Стральцова

2009 2009-10-09T17:49:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stralcou_ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасьня прэзідыум Менскага гарадзкога суду  разгледзеў матэрыялы справы па пратэсту намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду РБ на пастанову судзьдзі Цэнтральнага райсуду сталіцы ад 15 чэрвеня 2009 году ў дачыненьні да Алеся Стральцова, фігуранта "працэсу 14-ці", і прыйшоў да высновы, што вынесенае рашэньне падлягае адмене. У дакуменце адзначана:

"Злачынства, за якое асуджаны Стральцоў А.В., не ўваходзіць ў пералік злачынстваў, указаных у артыкуле 8 Закону аб амністыі, якое перашкаджае вызваленьню ад пакараньня".

Такім чынам, матэрыялы справы Алеся Стральцова накіраваныя ў Цэнтральны райсуд сталіцы на новы разгляд да другога судзьдзі. Хутчэй за ўсё, у дачыненьні да палітвязьня будзе выкарыстаная амністыя, бо ён адбыў больш за траціну тэрміну вынесенага пакараньня, парушэньняў ня меў, па месцы працы характарызуецца станоўча. 

Гл. таксама: 

Алесю Стральцову суд змякчыў пакаранне, ад якога ён ужо павінен быў быць вызвалены 

Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі                                                               


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international