У Камітэт ААН па правах чалавека накіраваная скарга на парушэнне правоў Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання

2009 2009-10-09T17:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 9 кастрычніка, напярэдадні Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, Камітэт ААН па правах чалавека пацвердзіў атрыманне індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага 29 чэрвеня 2009 года Брэсцкім абласным судом да смяротнай пакарання з канфіскацыяй маёмасці.  

2 кастрычніка 2009 года пасля абвяшчэння азначэння Судовай калегіі Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь смяротны прысуд Васілю Юзэпчуку набыў моц і можа быць выкананы. На гэтым усе нацыянальныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, пасля чаго ад імя асуджанага быў накіраваны індывідуальны зварот у офіс Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН у Жэневе.   

У скарзе ўказваюцца артыкулы Міжнароднага Пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, якія, паводле меркавання праваабаронцы, былі парушаныя Рэспублікай Беларусь у дачынненні да Васіля Юзэпчука. Гэта артыкулы 6 (пункты 1 і 2), 7, 9 (пункт 3), 14 (пункты 1, 2, 3 (е), 3 (g)) і 26. Гэтыя артыкулы датычацца права на жыццё, забароны катавання, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, права тэрмінова быць дастаўленым да суддзі з моманту затрымання, права на справядлівы суд і забароны дыскрымінацыі. 

Аўтар звароту просіць Камітэт зарэгістраваць зварот у неадкладным парадку і як мага хутчэй звярнуцца да Беларусі як дзяржавы-ўдзельніцы Пакту з просьбай не выконваць смяротны прысуд да разгляду скаргі па сутнасці, каб пазбегнуць невыпраўляльнай судовай памылкі ў дачыненні да ахвяры мяркуемага парушэння.

Беларускія праваабаронцы выказваюць спадзяванні на тое, што скарга будзе зарэгістраваная на працягу некалькіх дзён. Бо ў адваротным выпадку несвоечасовы разгляд звароту будзе бессэнсоўным, паколькі прысуд можа быць прыведзены ў выкананне.

“Падача звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека гэта адзіны магчымы міжнародны механізм абароны правоў асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады прыслухаюцца да міжнародных праваабарончых арганізацыяў і не будуць прыводзіць дадзены прысуд у выкананне”, - адзначыў прадстаўнік Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international