У Астраўцы міліцыянты затрымалі фізіка-атамшчыка з Масквы

2009 2009-10-09T15:02:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec1.jpg
фота vialejka.org

фота vialejka.org

Фізіка-атамшчыка, каардынатара маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэя Ажароўскага затрымалі міліцыянты ў Астраўцы, дзе сёння праходзяць грамадскія слуханні, прысвечаныя папярэняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС.

Цяпер ён дае паказанні ў астравецкай міліцыі. Як паведамляе БелаПАН, у Ажароўскага забралі амаль 100 асобнікаў "Крытычных водгукаў адносна папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС".
У той жа час ананімныя ўлёткі ў падтрымку будаўніцтва АЭС, якія раздаваліся ўдзельнікам слуханняў, ніхто не забіраў.
Нагадаем, што сённяшнія грамадскія слуханні — першыя, якія былі ініцыяваныя ўладамі. Усе ранейшыя праводзіла грамадскасць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international