Андрэю Бандарэнку – 7 год калоніі строгага рэжыму

2009 2009-10-09T12:00:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bandarenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

У судзе Першамайскага раёну Менску вынесены прысуд бізнэсоўцу Андрэю Бандарэнку. Пасьля таго як Андрэй Бандарэнка выступіў з апошнім словам, cудзьдзя Леанід Ярмоленкаў абвесьціў перапынак на 30 хвілін. Затым быў агучаны прысуд: 7 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

 

Як паведамляе “Радыё Свабода”, бізнэсоўца, удзельніка парлямэнцкай выбарчай кампаніі 2008 году, арыштавалі 27 траўня сёлета. Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 як незалежны кандыдат. Падчас ён выбараў працаваў дырэктарам дэпартамэнту па разьвіцьці і зьнешнеэканамічных сувязях акцыянэрнага таварыства “Белвысотстройгрупп”. Яго вінавацяць у тым, што ён скраў 20 мільёнаў рублёў. Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што бізнэсовец — сябра партыі, і яго затрыманьне лічыць палітычна матываваным.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international