Асамблея НДА заяўляе пра адсутнасьць у краіне прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека

2009 2009-10-09T10:32:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda2.jpg

Напярэдадні прыняцьця рашэньня адносна візавых санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску Асамблея дэмакратычных НДА заявіла пра адсутнасьць у краіне прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека. 


9 кастрычніка ў Варшаве заканчваецца 14 нарада АБСЕ па разглядзе выкананьня абавязальніцтваў у вобласьці чалавечага вымярэньня. У гэты ж прыкладна час заканчваецца тэставы пэрыяд, паводле якога будзе прынятае рашэньне адносна аднаўленьня ці прыпыненьня санкцыяў. Асамблея НДА у перадапошні дзень нарады АБСЕ паўдзельнічала ў абмеркаваньні ролі грамадзянскай супольнасьці ў дыялёгу паміж Беларусяй і ЭЗ. У прыватнасьці, Асамблея сумесна зь іншымі беларускімі арганізацыямі прэзэнтавала “Справаздачу аб разьвіцьці ў Беларусі”. Маніторынг рыхтавала каля 50 беларускіх і замежных аб’яднаньняў. 

Прадстаўнік дэлегацыі ад няўрадавых арганізацыяў і старшыня Рабочай групы Асамблея Сяргей Мацкевіч прэзэнтаваў ацэнку сытуацыі са свабодай асацыяцыяў у Беларусі напярэдадні вырашэньня пытаньня пра аднаўленьне візавых санкцыяў. 

Сяргей Мацкевіч: “Абяцаньні ўладаў наконт палітычнай лібэралізацыі засталіся толькі словамі. Да рэальных крокаў справа не дайшла. Мы спрабавалі данесьці прысутным актуальную інфармацыю на гэты конт. Напрыклад, пра тэндэнцыі нерэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Так, за паўгады было адмоўлена ў рэгістрацыі Асамблеі, “Нашай вясьне”, Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Акрамя таго, дагэтуль не скасаваны артыкул 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістарванай арганізацыі. Нягледзячы на пастаянныя заявы прадстаўнікоў мінюста адносна скасаваньня артыкула 193.1, зьменаў ніякіх не назіраецца”. 

Нагадаем, прэзэнтацыя маніторынга – не адзінае мерапрыемства, якое зладзіла Асамблея НДА у межах сёлетняй нарады АБСЕ. У пачатку форума, 30 верасьня, Асамблея правяла круглы стол “193-1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі”. Падчас мерапрыемства прысутных азнаёмілі са зьместам артыкула 193.1, палітыка-прававым кантэкстам яго ўзьнікненьня, распавялі ўдзельнікам пра практыку ўжываньня артыкула 193.1 КК у дачыненьні да ўдзельнікаў незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяў ў 2006-2009 гг. Таксама падчас круглага стала была прадстаўленая грамадзкая кампанія “Стоп 193.1”, адбылася прэм’ера мультфільмаў, які высьмейваюць абсурднасьць артыкула 193.1. 

Даведка. Нарада АБСЕ па чалавечым вымярэньні – гэта штогадовы прадстаўнічы форум дзяржаваў-сябраў АБСЭ і эўрапэйскай грамадзянскай супольнасьці. Сёлета на мерапрыемства працягвалася два тыдні: з 28 верасьян па 9 кастрычніка. На форуме прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх 56 краінаў-сябраў АБСЕ. У адрозьненьні ад папярэдніх падобных канфэрэнцыяў, дзе разглядаўся ўвесь комплекс абавязальніцтваў у гуманітарнай сфэры, дадзеная нарада засяродзілася на пытаньнях свабоды слова і правоў чалавека. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international