Тысячы беларусаў просяць прэзідэнта Расіі спыніць перамовы ў справе АЭС

2009 2009-10-07T09:48:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radioaktivnost-320.jpg

Больш як пяць тысяч беларускіх грамадзян звярнуліся да прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай спыніць перамовы аб будаўніцтве АЭС у Беларусі.

 

У звароце, падпісаным кіраўніком грамадскай ініцыятывы "Горацкая антыядзерная група" Пятром Маланачкіным, адзначаецца, што па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі з Расіяй ідуць перамовы аб будаўніцтве АЭС у Беларусі. Але палітычнае рашэнне аднаго чалавека, нават прэзідэнта, не адлюстроўвае жадання астатніх беларусаў, якія не па сваёй волі 23 гады таму атрымалі значную дозу радыяцыі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гаворыцца ў звароце.

Маланачкін інфармуе Мядзведзева, што ў артыкуле 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "замацаваны бяз'ядзерны шлях развіцця" краіны. Улічваючы постчарнобыльскія настроі беларусаў і статыстыку захворванняў, выкліканых чарнобыльскай катастрофай, Пётр Маланачкін просіць кіраўніка расійскай дзяржавы "спыніць усякія перамовы з нагоды будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі".

"Мы, беларусы, хочам жыць у мірнай краіне, мець сяброўскія адносіны з нашымі суседзямі, а не быць агульнымі заложнікамі ядзерных амбіцый", — падкрэсліваецца ў звароце, накіраваным таксама прэм'ер-міністру Расіі Уладзіміру Пуціну і прэзідэнту "Росатама" Сяргею Кірэенку. Да дакумента прыкладаюцца копіі больш чым пяці тысяч подпісаў грамадзян Беларусі, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international