Колькасць незалежных выданняў у падпісным каталогу «Белпошты» не павялічыцца

2009 2009-10-06T17:55:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/u_hapiku.jpg

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі не плануе павялічваць колькасць незалежных выданняў у падпісным каталогу РУП «Белпошта» на 2010 год — як паведаміла некалькі гадзін таму ў Менску ў часе прэс-канферэнцыі намесніца кіраўніка галіновага міністэрства Ніна Гаўрылава, дзяржаве гэта не выгадна.

 — Я думаю, што гэта не вельмі страшная рэч. На сённяшні дзень мы прааналізавалі, а колькі ж тых выданняў выпісваецца. І калі мы бачылі, што іх там і пяць, і шэсць, і дзесяць, і дванаццаць — ну які даход ад такіх выданняў можа быць прадпрыемству? Толькі каб уключыць у падпісны каталог і каб яно там значылася?

 Нагадаем, што ў 2005 годзе з падпісных каталогаў РУП «Белпошта», якое фактычна з’яўляецца манапалістам на рынку паштовых паслуг Беларусі, былі выключаныя 15 рэспубліканскіх і мясцовых грамадска-палітычных выданняў, сярод якіх газеты «Товарищ», «Витебский курьер», «Наша Ніва», «Народная Воля» ды іншыя.

 У пачатку ж гэтага года два апошніх выданні былі вернутыя ў шапікі, але, як адзначыла Радыё «Рацыя» шэф-рэдактар «Народнай Волі» Святлана Калінкіна, кошты на такі распаўсюд незалежнага выдання складаюць больш за палову цаны газеты.

 — Уся рэдакцыя працуе за такія самыя грошы, як і тыя людзі, якія проста прадаюць ці дастаўляюць газету падпісчыкам. На мой погляд, гэта вельмі нерэальныя тарыфы. З другога ж боку, калі звярнуцца да пытання, чаму ў Беларусі не ўзнікаюць альтэрнатыўныя сеткі распаўсюду, то тут мы ізноў сутыкаемся з палітыкай — пабудаваць моцную сетку на дзяржаўных выданнях практычна немагчыма, зарэгістраванай незалежнай прэсы ў Беларусі вельмі мала, да таго ж, ні для каго не сакрэт, што ў Беларусі да ўсяго існуе негалосная забарона на ўвоз у краіну шэрагу замежных выданняў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international